Біскуп Алег Буткевіч пра арцыбіскупа Гуджэроцці: «Любоў да беларускай культуры заўсёды адчувалася ў прамовах іерарха і пры кожнай сустрэчы з ім» | Друк |
Іерархі
10.12.2015 10:48

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч падчас сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 9 снежня ў Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі, выказаўся адносна завяршэння арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі.

«Пра арцыбіскупа мы заўсёды будзем памятаць не толькі як пра вельмі актыўнага і мудрага дыпламата, але і як пра адданага свайму служэнню душпастыра, які за такі непрацяглы час зрабіў вельмі шмат не толькі для Каталіцкага Касцёла на Беларусі, але і для ўсё нашай краіны», — адзначыў віцебскі ардынарый.



18 студзеня 2014 года. Падчас урачыстай Імшы з нагоды біскупскага пасвячэння ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча

«Такім мог быць толькі чалавек, які па-сапраўднаму любіць нашу культуру і нашых людзей, што заўсёды адчувалася ў прамовах арцыбіскупа і пры кожнай сустрэчы з ім», — дадаў біскуп, пажадаўшы арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці Божай дапамогі ў яго нялёгкай місіі.

Кацярына Лаўрыненка, (IL)


 
© 2003-2025 Catholic.by