Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з нагоды свайго юбілею цэлебраваў Імшу падзякі ў Каўнасе | Друк |
Іерархі
04.01.2016 21:35

4 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам са сваімі аднакурснікамі цэлебраваў святую Імшу падзякі з нагоды свайго 70-гадовага юбілею ў касцёле Вышэйшай духоўнай семiнарыi ў Каўнасе (Літва), якую скончыў амаль 35 гадоў таму.

У Iмшы прыняў удзел Мітрапаліт Каўнаскі арцыбiскуп Сiгiтас Тамкявiчус.

У гамiлii Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра складаны шлях да паклiкання, якi вёў праз Беларусь, Расiю i Лiтву, пра сваё святарскае i бiскупскае служэнне ў Лiтве, Беларусi, Расii i iзноў у Беларусi.



Юбiляр падзякаваў Каталіцкаму Касцёлу ў Літве за тое, што ў складаныя часы атэiзму дапамог яму стаць святаром, i пажадаў далей быць Бэтлеемскай зоркай, каб яна вяла людзей да Езуса ў складаныя часы секулярызму.

(DN)


 
© 2003-2025 Catholic.by