Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB сустрэўся з валанцёрамі фонду «Адкрытыя сэрцы» ў Магілёве | Друк |
Іерархі
23.01.2016 19:40

Біскуп-вікарый для магілёўскага рэгіёна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў удзел у малітоўнай сустрэчы магілёўскіх валанцёраў дабрачыннага фонду ў абарону жыцця і сям'і «Адкрытыя сэрцы».

Біскуп упершыню наведаў магілёўскі офіс арганізацыі. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, іерарх распавёў пра сябе, пазнаёміўся з валанцёрамі і іх працай у «Адкрытых сэрцах». Пасля сумеснай малітвы іерарх удзяліў прысутным валанцёрам сваё біскупскае благаслаўленне.

Уладзіслаў Валаховіч

 

 
© 2003-2025 Catholic.by