Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў свята школ у Торуні | | Друк | |
Іерархі |
18.02.2016 10:42 |
Біскуп Аляксандр Яшэўскі прымаў удзел ва ўсіх мерапрыемствах, а таксама ўзначальваў урачыстую Імшу ў парафіяльным касцёле св. Антонія. Урачыстасць заснавальніка салезіянскай сям’і адзначаецца ў горадзе як свята школы.
Патранальнае свята настаўніка моладзі — св. Яна Боско — сёлета прыпадала на нядзелю і на канікулы, таму яго святкаванне было перанесена на больш позні тэрмін. Праграма святкавання была дастаткова насычанай. Дзеці і моладзь з торуньскіх школ падрыхтавалі займальныя прадстаўленні. |