Працягваецца візіт Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ва Украіну | Друк |
Іерархі
06.03.2016 11:52

Раніцай 5 сакавiка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Iмшу ў Кiеўска-Жытомiрскай духоўнай семiнарыi.

У гамiлii арцыпастыр прыгадаў словы з Евангелля паводле Яна, што паклiканыя да святарства выбраны Богам, а не самiмi сабой. А само паклiканне, як адзначыў Мітрапаліт, — гэта таямнiца i дар як для паклiканага, так i для іншых людзей, бо святар дзейнiчае ад iмя Езуса.



Іерарх звярнуў увагу на тое, што, каб быць трывалым у паклiканнi, неабходна малiцца, аднак гэта павiнна быць малiтва не фарысея, а мытнiка, як нагадвае Евангелле суботы III тыдня Вялiкага посту. «Не фарысей, якi ў малiтве бачыў не Бога, але самога сябе, быў выслуханы, але мытнік, якi з пакорай шукаў Божай мiласэрнасцi i гэтым самым будаваў мост памiж сабой i Богам», — заўважыў арцыбіскуп.



Святар — чалавек малiтвы, нагадаў Мітрапаліт і дадаў, што да гэтага неабходна рыхтавацца ў семiнарыi. Іерарх заклiкаў семінарыстаў не змарнаваць часу семiнарыйнай фармацыi, а рыхтавацца да адказнай мiсii дзейнiчаць ад iмя Езуса, быць людзьмi малiтвы i гэтаму вучыць вернікаў.



Потым Мітрапаліт наведаў каталiцкi медыяцэнтр Кiеўска-Жытомiрскай дыяцэзii, выступiў на «Радыё Марыя» i даў iнтэрв’ю каталiцкаму тэлебачанню.

Пасля беларускi iерарх наведаў Iнстытут рэлiгiйных ведаў iмя св. Тамаша Аквiнскага. Цiкава, што ў 1991 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч стаў яго заснавальнiкам. Праблема была ў тым, што дамiнiкане ў 1991 г. хацелi заснаваць у Кiеве тэалагiчны каледж, але зрабіць гэтага не ўдавалася. Тады яны звярнулiся да арцыбіскупа Кандрусевіча з просьбай дапамагчы, бо ў Маскве быў зарэгістраваны Каледж каталiцкай тэалогii, фiласофii i гiсторыi. У тыя часы яшчэ iснаваў Савецкi Саюз, і арцыбіскуп заснаваў у Кiеве фiлiял Маскоўскага каледжа, якi сёння з’яўляецца Iнстытутам рэлiгiйных ведаў i афiлiяваны да Папскага ўнiверсітэта Angelicum.

Таксама ў гэты дзень Мітрапаліт наведаў капуцынскi цэнтр у Кiеве i пазнаёмiўся з яго дзейнасцю.

(DN), (AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by