Папа Францішак атрымаў у дар трэці том «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове | Друк |
Іерархі
20.04.2016 18:41

20 красавіка падчас сустрэчы ў Ватыкане Пантыфіка з ліквідатарамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў у дар Святому Айцу першы экземпляр трэцяга томa «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове.

Пераклад гэтай кнігі быў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і выдадзены дзякуючы фінансавай падтрымцы друку Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

У адказ на пытанне Пантыфіка, ці гэта для яго, Мітрапаліт адказаў, што ў чаканні візіту Папы ў Беларусь трэба і Папу маліцца па-беларуску.

(IL)
Фота Гжэгажа Галонзкі

 
© 2003-2024 Catholic.by