Прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі прынялі ўдзел у пахаванні арцыбіскупа Дамініка Грушоўскага | | Друк | |
Іерархі |
02.08.2016 12:01 |
1 жніўня адбылося пахаванне арцыбіскупа Дамініка Грушоўскага, які быў Апостальскім Нунцыем у Беларусі ў 1996-2001 гг. Пахаванне прайшло ў в. Велька Мання ў Славакіі — роднай мясцовасці спачылага. Іерарх адышоў у вечнасць 27 ліпеня ў Нітры (Славакія) ва ўзросце 90 гадоў. Пахавальную цырымонію з удзелам многіх біскупаў, вялікай колькасці святароў і вернікаў узначаліў кардынал Юзаф Томко. Як прадстаўнік беларускага епіскапату ў ёй прыняў удзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, а таксама два святары з Беларусі. (AG)
|