Адбылася сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама | | Друк | |
Іерархі |
18.08.2016 19:05 |
18 жніўня ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага SDB са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўзаемаадносін паміж Каталіцкім Касцёлам і кіраўніцтвам вобласці. Былі пазначаны шляхі вырашэння існуючых праблем, асабліва з выкарыстаннем магілёўскага катэдральнага касцёла і рамонтам святыні ў Мсціславе, дзе адбудуцца абласныя «Дажынкі». (DN), (AG) |