Мітрапаліт Кандрусевіч: Малітва за мір — прыярытэтная ў Каталіцкім Касцёле | Друк |
Іерархі
20.12.2016 16:39

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у пленуме праўлення Беларускага фонду міру з нагоды 55-годдзя яго заснавання. Пасяджэнне адбылося 20 снежня ў актавай зале Мінскай духоўнай Акадэміі

кПадчас пасяджэння ў склад праўлення фонду міра былі ўключаны кіраўнікі Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы, ісламу і іўдаізму.

У сваім выступленні каталіцкі іерарх нагадаў аб тым, што малітва за мір з’яўляецца адной з прыярытэтных у Каталіцкім Касцёле.

Так, паводле арцыбіскупа, 1 студзеня будзе праходзіць ужо 50-ты Дзень малітваў аб міры. Каталіцкі іерарх таксама нагадаў аб тым, што недастаткова толькі канферэнцый на тэму міру на розных узроўнях —  гэта «толькі гарызантальнае вымярэнне рашэння праблемы, а патрэбна яшчэ і вертыкальнае, а менавіта — малітва, бо, як кажа Хрыстус, без Яго нічога не зможам учыніць».

Таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч унёс прапанову правесці ў Мінску міжрэлігійную малітву аб міры.

(DN), (IL)
Фота Аляксандра Мізея


 
© 2003-2024 Catholic.by