Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах | Друк |
Іерархі
19.06.2017 09:58

18 чэрвеня парафію Божай Міласэрнасці ў Асіповічах наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Вяртаючыся ў Мінск з Магілёва, дзе іерарх прымаў удзел у працэсіі Божага Цела, разам з біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB нунцый завітаў у Асіповічы, дзе сустрэўся з пробашчам парафіі а. Натанаэлем Войталам OFM і сёстрамі ядзвіжанкамі.
(cath)

 
© 2003-2024 Catholic.by