Мітрапаліт Кандрусевіч — Сябар Дона Боска | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.11.2009 22:16

21 лістапада 2009 г. у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) адбылася ўрачыстая святая Імша на заканчэнне сімпозіума, прысвечанага 150-годдзю дзейнасці салезіянаў. Літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Падчас гаміліі арцыпастыр звярнуў увагу на значэнне і неабходнасць прысутнасці манаскіх супольнасцяў у жыцці лакальнага Касцёла. Пры гэтым Мітрапаліт заклікаў быць адважнымі хрысціянамі, здольнымі адказаць на заклік Пана: «Пакліканне да кансэкраванага жыцця, як і пакліканне да святарства — гэта вялікі дар Божы. Бог кліча яшчэ ва ўлонні маці. Нашым заданнем з’яўляецца пачуць голас Пана, які кліча, і адказаць Яму: Вось я, Пане, той, які хоча Табе служыць».

Поўны тэкст гаміліі >>>

За актыўны ўдзел і дапамогу ў ажыццяўленні спраў Дона Боска на карысць збаўлення моладзі Мітрапаліту Кандрусевічу таварыствам салезіянаў было прысвоена званне Сябра Дона Боска.

 
© 2003-2024 Catholic.by