У парафіях Налібакаў і Хатава адбылося ўступленне ў міністранты | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
26.11.2009 18:31 |
«Я, дзякуючы Хрысту Пану за ласку міністранцкага паклікання, абяцаю святыя абавязкі выконваць пабожна, старанна і радасна на хвалу Божую і для дабра парафіяльнай супольнасці», — так гучалі словы прысягі, прамоўленай міністрантамі. Сімвалічна, што гэтая падзея адбылася ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, бо менавіта Хрысту належыць быць Валадаром Сусвету і кожнага чалавечага сэрца, асабліва таго, якое знаходзіцца побач з Яго Божым Сэрцам, каля Яго алтара. Добрым прыкладам для міністрантаў была прысутнасць на цырымоніі ўступлення ў міністранты двух навучэнцаў духоўных семінарый, Валянціна і Івана, з Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Хочацца спадзявацца, што сведчанне іх веры, малітвы і любові адгукнецца ў сэрцах усіх вернікаў. Ю. Сярпейка |