Парафіяне са Смалявіч выканалі калядную пастаноўку ў Сацыяльным цэнтры для дзяцей і моладзі з абмежаваннямі ў развіцці | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
13.01.2010 15:44

Напрыканцы 2009 г. вернікі парафіі Святога Валянціна ў Смалявічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Лагойскі дэканат) наведалі Сацыяльны цэнтр для дзяцей і моладзі з абмежаваннямі ў развіцці. З сацыяльным цэнтрам парафія супрацоўнічае ўжо некалькі месяцаў. Выхаванцам цэнтра парафіяльная моладзь і дзеці прапанавалі прыгожы падарунак — тэатральную пастаноўку аб гісторыі нараджэння Езуса Хрыста.

Падчас наведвання сацыяльнага цэнтра было прыемна бачыць радасныя вочы гледачоў, якія не толькі ўважліва назіралі за пастаноўкай, але і актыўна далучаліся да спеваў. Такім чынам смалявіцкія парафіяне падзяліліся радасцю ад святаў Божага Нараджэння з многімі людзьмі.                 

 Марыя Чарняўская
 
© 2003-2024 Catholic.by