Напярэдадні Вялікага посту ў Горках адбыўся канцэрт | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.02.2010 17:27

16 лютага 2010 г., напярэдадні Вялікага посту, у парафіі Маці Божай Бялыніцкай і св. Ганны ў Горках (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мсціслаўскі дэканат) адбыўся канцэрт гурта «Подых Духа» навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Па ініцыятыве пробашча парафіі а. Юрыя Находкі OCD студэнты падрыхтавалі праграму, у якую ўваходзілі рэлігійныя песні, сведчанні і аповеды на тэму веры.

На канцэрце прысутнічалі каля 50 жыхароў Горак, а таксама група моладзі з Мінска. Сустрэча, якая працягвалася тры гадзіны, прайшла ў цёплай атмасферы малітвы і вясёлай забавы.

 
© 2003-2024 Catholic.by