Мінск: каранацыя абраза Маці Божай Браслаўскай у фотаздымках | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.03.2010 15:54

22 сакавіка 2010 г. у мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі фотаздымкаў члена фотаклуба «Мінск» Алены Шаліма. Экспазіцыя прысвечана каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай. У цырымоніі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.

У экспазіцыю ўваходзяць амаль 30 фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць цэнтральныя і цікавыя моманты з ўрачыстасцяў, што адбываліся 22 жніўня 2009 г. у Браславе (Віцебская дыяцэзія) з нагоды каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў.

Пасля цырымоніі адкрыцця фотавыстаўкі іерархі разам з прысутнымі святарамі канцэлебравалі святую Імшу.

 
© 2003-2025 Catholic.by