Мітрапаліт Кандрусевіч: наша збаўленне ва Уваскрасенні Хрыста | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
06.04.2010 13:58 |
«Разважаючы над урыўкам Евангелля пра вучняў з Эмауса, паставім перад сабою пытанне: а што ў гэтым выпадку можна сказаць пра нас? Ці хочам мы запрасіць Езуса да сябе? Зададзім сабе гэтае пытанне і адкажам на яго. Ад гэтага будзе залежаць тое, ці стане часткай нашага жыцця праўда аб уваскрасенні Хрыста. Бо толькі яна можа развеяць збянтэжанасць, нанава вярнуць страчаную надзею, адарыць шчасцем і даць сілы падобна вучням з Эмауса распавядаць сучаснаму свету пра Уваскрасенне Хрыста, у якім — наша збаўленне», — адзначыў арцыпастыр. |