Супольнасць «Каштоўная пярліна» адзначыла ўрачыстасць Спаслання Духа Святога | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.05.2010 11:40

Супольнасць «Каштоўная пярлiна» руху «Святло — Жыццё» 21–23 мая 2010 г. сабралася ў в. Сiнiло (Серабранкаўскі дэканат) на крок «Новая культура».

З пятнiцы на суботу адбылося начное чуванне ў iнтэнцыі евангелiзацыi i вызвалення ад усяго, што прынiжае годнасць чалавека.

У суботу, у вiгiлiю Спаслання Духа Святога, удзельнікі сустрэчы святкавалi 25-годдзе святарскага пасвячэння мадэратара супольнасці кс. Ipэнэуша, малiлiся аб дарах i плёнах Духа Святога, аб адраджэннi айчыны, аб вызваленнi ад усялякiх залежнасцей. Да вернікаў далучыўся таксама кс. дэкан Андрэй Бародзiч, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску (Кальварыйскі дэканат).

 
© 2003-2024 Catholic.by