Да Маці Божай праз шлях посту і малітвы | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
01.07.2010 21:22 |
![]() Шлях пілігрымаў пралягае праз Дашкі-Стайкі-Сасноўшчыну, дзе мясцовыя жыхары з радасцю вітаюць пілігрымаў. Маршрут, між іншым, распрацавалі самі ўдзельнікі. Сёлета ў пакутнай пілігрымцы крочыла і маладая пара Андрэя і Святланы Галушкаў, якія такім чынам вырашылі адзначыць першую гадавіну сужэнства. З пілігрымамі крочыў Шумілаў Валерый Мікалаевіч, кандыдат медыцынскіх навук, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі геранталогіі, аўтар працы «Абсалютны супрацьракавы эфект чыстага посту», які аказваў пілігрымам неабходную дапамогу і парады. Па словах спадара Валерыя, толькі пост і малітва вядуць да фізічнага і духоўнага здароўя. |