У Івянцы распачалася «Музычная майстэрня» | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
27.07.2010 10:50 |
Мэта «Майстэрні» — не толькі вучыцца спяваць, але і атрымаць вопыт супольнага спеву як праслаўлення Бога, каб такім чынам ажыўляць і ўзбагачаць жыццё сваёй парафіі. Ініцыятыва правядзення «Майстэрні» належыць польскім цэнтрам рэлігійнай музыкі, якія такім чынам прагнуць падзяліцца сваім жаданнем праслаўляць Бога праз спеў і літургію, а таксама заахвоціць да больш глыбокага яе перажывання. З нашай краіны ў Івянец ужо прыбылі 288 чалавек, 21 удзельнік прыехаў з Польшчы. Чакаюцца яшчэ госці ў бліжэйшыя дні. Акрамя святых Імшаў, катэхезаў, начнога чування і канцэртаў, якімі ўдзельнікаў парадуе «Музычная майстэрня», у Івянцы адбудуцца таксама разнастайныя майстар-класы — тэатральны, дырыжорскі, ударных і смычковых музычных інструментаў. Будуць гучаць літургічныя спевы і спевы праслаўлення. |