Набажэнствы ў Раўбічах будуць адбывацца на месцы будаўніцтва парафіяльнага дома | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.07.2010 12:20

Для вернікаў парафіі Святога Мацвея ў Раўбічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) распачынаюцца рэгулярныя набажэнствы на месцы будаўніцтва парафіяльнага дома. Да гэтага Эўхарыстыя цэлебравалася ў дамах парафіянаў. Святыя Імшы будуць адбывацца кожную нядзелю ў 10.00.

Першая літургія на будаўнічай пляцоўцы парафіяльнага дома адбылася ў мінулую нядзелю, 25 ліпеня.

Парафія існуе з 1806 г.; капліца дзейнічала з 1650 г., касцёл — з 1709 г. Сучасны касцёл пабудаваны ў 1862 г., у 1921 г. зачынены, у 1978 г. ператвораны ў музей. Парафія адроджана ў 1991 г. Тэрытарыяльна да парафіі адносяцца Раўбічы, Аколіца, Астрашыцкі Гарадок і навакольныя населеныя пункты.

Даезд: праз в. Аколіца ў кірунку спартыўнай базы.

 
© 2003-2024 Catholic.by