Нарачанская парафія далучаецца да святкаванняў 300-годдзя кансэкрацыі мінскай архікатэдры | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
20.09.2010 13:04
2010 год для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі багаты на юбілеі. Адной з найбольш важных падзей з’яўляецца 300-годдзе кансэкрацыі мінскай архікатэдры. З гэтай нагоды ў парафіі Святога Андрэя, Апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) аб’яўлены конкурс ведаў.

Вернікі нарачанскай парафіі не застаюцца ў баку ад падзей, звязаных са святкаваннем 300-годдзя архікатэдральнага касцёла: 9 кастрычніка для парафіянаў будзе арганізавана пілігрымка ў Мінск на юбілей святыні, а 26 верасня для дзяцей і моладзі адбудзецца конкурс ведаў пра мінулае і сучаснасць архікатэдральнага касцёла. Пераможцаў конкурсу чакаюць узнагароды, у тым ліку і пілігрымка ў Мінск на ўрачыстасць.


 

 

 
© 2003-2024 Catholic.by