19 чэрвеня католікі адзначаць 20-годдзе ўтварэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі | Друк |
Анонсы
08.06.2011 11:05

Урачыстае святкаванне 20-годдзя Мінска-Магілёўскай мітраполіі адбудзецца 19 чэрвеня ў 11.00 у мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены (перад Чырвоным касцёлам). Святую літургію ўзначаліць кардынал Робэр Сара, старшыня Папскай рады «Cor Unum».

У Імшы прымуць удзел усе беларускія біскупы, а таксама іерархі з Украіны, Латвіі і Расіі, шматлікія духоўныя асобы і госці, як з Беларусі, так і з замежжа.

Па словах Мітрапаліта Кандрусевіча, дадзенае святкаванне будзе мець цэнтралізаваны характар, таму да ўдзелу ў набажэнствах заахвочваюцца вернікі іншых парафій архідыяцэзіі і ўсёй Беларусі.

У сувязі са святочным мерапрыемствам у мінскіх парафіях адмяняюцца паўдзённыя святыя Імшы.

 
© 2003-2024 Catholic.by