Калядныя святы ў парафіі ў Сухараве | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.12.2010 17:12

У мінскай парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (мікрараён Сухарава) прайшло святкаванне Божага Нараджэння, падрыхтаванае для дзяцей. Варта адзначыць, што і самі дзеці прычыніліся да падрыхтоўкі свята.

Моладзь прадставiла сваю калядную iмпрэзу 18 снежня, а 19 снежня самыя маленькiя ў тэатральнай пастаноўцы таксама старалiся паказаць сваiм бацькам i ўсiм прысутным, што яны, як i старэйшыя, таксама ўжо навучылiся бачыць Езуса ў кожнай асобе, асабліва ў тых, хто патрабуе дапамогi. Пасля iмпрэзаў дзецi i ўсе госцi падзялiлiся аплаткай i склалі адно аднаму калядныя віншаваннi. 26 снежня 2010 г. для ўсiх дзяцей адбыўся карнавал, а таксама вясёлая сустрэча са святым Мiкалаем.

 
© 2003-2024 Catholic.by