Трымацца веры заахвоціў Мітрапаліт Кандрусевіч вернікаў парафіі ў Іллі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.05.2011 15:48

Традыцыйна, у апошнія дні мая ў парафіях адбываюцца ўрачыстасці Першай святой Камуніі. Вечарам 21 мая 2011 г. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Іллі (Вілейскі дэканат). Іерарх узначаліў літургію, падчас якой удзяліў дзевяці дзецям Першую святую камунію, а 21 маладому чалавеку — сакрамэнт канфірмацыі.

У гаміліі іерарх заклікаў дзяцей і моладзь, а таксама дарослых у штодзённым жыцці кіравацца любоўю па прыкладзе бязмежнай любові Сэрца Езуса. «Прабіты бок Хрыста з’яўляецца праяўленнем найвышэйшай меры любові, і мы павінны на яе адказаць такой жа любоўю», — адзначыў Мітрапаліт.

Па словах арцыпастыра, для выканання пастаўленых Касцёлам заданняў сведчання і служэння, апостальства і любові неабходна трымацца веры, а таму трэба адкрыцца на дзеянне Святога Духа, якога яны атрымліваюць у сакрамэнце канфірмацыі.

 
© 2003-2024 Catholic.by