| Івянец рыхтуецца да ІІ Усебеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі | | Друк | |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 17.06.2011 12:41 |
|
Сустрэчу ў Івянцы ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, а ўдзельнічалі ў ёй прадстаўнікі ўсіх дыяцэзій Беларусі. Быў распрацаваны канчатковы расклад сустрэчы і абмеркаваны ўмовы рэгістрацыі і пражывання пілігрымаў. У хуткім часе будзе абнародаваны зварот Мітрапаліта да беларускай моладзі аб заахвочванні да ўдзелу ў малітоўнай сустрэчы. Першая Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі праходзіла 18–20 ліпеня 2008 г. з нагоды 23-га Сусветнага дня моладзі ў Сіднэі (Аўстралія). |