Івянец рыхтуецца да ІІ Усебеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.06.2011 12:41

Чарговая арганізацыйная сустрэча, прысвечаная падрыхтоўцы ІІ Усебеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы адбылася 15 чэрвеня 2011 г.

Сустрэчу ў Івянцы ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, а ўдзельнічалі ў ёй прадстаўнікі ўсіх дыяцэзій Беларусі. Быў распрацаваны канчатковы расклад сустрэчы і абмеркаваны ўмовы рэгістрацыі і пражывання пілігрымаў. У хуткім часе будзе абнародаваны зварот Мітрапаліта да беларускай моладзі аб заахвочванні да ўдзелу ў малітоўнай сустрэчы.

Першая Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі праходзіла 18–20 ліпеня 2008 г. з нагоды 23-га Сусветнага дня моладзі ў Сіднэі (Аўстралія).

 
© 2003-2024 Catholic.by