Рушыла ХХ юбілейная пешая пілігрымка Маладзечна — Будслаў | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
29.06.2011 12:55 |
У гэтым годзе маладзечанская пілігрымка на пачатку шляху налічвае 272 удзельнікі. Адметнай рысай пілігрымкі з’яўляецца разнастайнасць яе ўдзельнікаў па паходжанні. Акрамя пілігрымаў з Маладзечна, тут ідуць таксама прадстаўнікі пятнаццаці іншых мясцовасцяў. Браты капуцыны сумесна з маладзечанскай парафіяй Св. Юзафа ўжо на працягу многіх год збіраюць і вядуць групу пілігрымаў з розных куткоў Беларусі. |