Сёлета адбылася першая пешая пілігрымка Івянец—Будслаў | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.07.2011 11:28

Раніцай 27 чэрвеня 2011 г. упершыню вырушыла з Івянца пешая пілігрымка ў Будслаў пад дэвізам «Будзь міласэрны да нас». На праяцгу пяці дзён дарогі ў дождж і спёку пілігрымы разважалі над таямніцай Божай Міласэрнасці ў сваім жыцці.

Шляхам была абрана частка трасы пілігрымкі Баранавічы—Будслаў,  пераемніцай якой стала івянецкая пілігрымка. Удзел у «першай пешай» пад кіраўніцтвам а. Рыгора Кветня OFMConv прынялі каля 210 пілігрымаў з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Гродзенскай дыяцэзій.  

Малітва і праслаўленне Пана ішло ў пары з францішканскай радасцю, што выражалася ў гучных спевах і танцах на прыпынках, нягледзячы на надвор’е. Пяць дзён у дарозе да Маці Божай з францішканамі сталі адмысловым часам «духоўнай зарадкі» і дзяленнем радасцю веры з іншымі, выражэннем чаго стала моладзевая праграма, якую пілігрымы правялі ў Будславе.

Дзякуем усім арганізатарам і тым, хто пілігрымаваў і маліўся разам з намі. Запрашаем у наступным годзе крочыць да Маці Божай Будслаўскай францішканскім шляхам  «Івянец—Будслаў».

 
© 2003-2024 Catholic.by