Паведамленне з Ватыкана: прызначаны новы Апостальскі Нунцый у Беларусі | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
15.07.2011 12:53 |
![]() Мінск, 15 ліпеня 2011 г. Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь інфармуе, што Яго Святасць Бэнэдыкт XVI прызначыў Яго Эксцэленцыю арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці Апостальскім Нунцыем у Беларусі. Да моманту гэтага прызначэння на Апостальскага Нунцыя ў Беларусі іерарх з’яўляўся Апостальскім Нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане. Кс. прэлат д-р Крыспін Дубель, часова павераны Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску. |