У лагойскім доме-інтэрнаце з’явілася капліца | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
05.09.2011 12:52

3 верасня 2011 г. у лагойскім доме-інтэрнаце для састарэлых людзей адбылося асвячэнне капліцы. Урачыстую літургію з гэтай нагоды ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Пасля набажэнства іерарх пагутарыў з жыхарамі і супрацоўнікамі інтэрнату.

Капліца ў доме-інтэрнаце для састарэлых людзей узнікла дзякуючы намаганням супольнасці «Легіёна Марыі» з парафіі Святога Казіміра ў Лагойску і яе пробашча кс. Паўла Слукі.

 
© 2003-2022 Catholic.by