Супольнасць «Каштоўная Пярліна» адзначыла 19-годдзе | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
13.09.2011 16:08

10–11 верасня 2011 г. у в. Сініло, якая знаходзіцца недалёка ад Мінска, адбылося свята — супольнасці «Каштоўная Пярліна» ў Беларусі споўнілася 19 гадоў.

19 гадоў — гэта ўзрост, які сведчыць аб сталасці. У гэтым узросце бывае шмат радасных момантаў, усмешак, мар. У ім таксама адбываецца фармацыя людзей, малітва і перажыванні.

Фармат сустрэчы быў просты: пачастунак, малітва, разважанне над Божым словам, сведчанні... Нічога новага, але праз простыя рэчы, усмешкі братоў і сясцёр, Бог дзейнічаў па-новаму, асаблівым чынам, шчодра ўліваючы ў сэрцы ўдзельнікаў свае ласкі і любоў.

 
© 2003-2024 Catholic.by