Помнік ненароджанаму дзіцяці адкрыты і асвячоны ва Уздзе | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.09.2011 15:42

14 верасня 2011 г. ва Уздзе быў адкрыты і асвячоны помнік ненароджанаму дзіцяці. Адбылася таксама святая Імша і адпуст. Набажэнства ўзначаліў а. Пётр Бялевіч OMI, прысутнічалі і іншыя святары.

Помнік ненароджанаму дзіцяці ўсталяваны перад касцёлам Узвышэння Святога Крыжа. Помнік зроблены з граніту і мае форму крыжа. На крыжы выяўлены мужчынская і жаночая рука, якія трымаюць дзіця. Выява сімвалізуе рукі Бога, які любіць людзей, як бацька і маці.

Помнік быў усталяваны дзякуючы ахвяраванням вернікаў, складзеным у якасці пакуты за грэх аборту.

 
© 2003-2025 Catholic.by