«Рэквіем» Моцарта прагучаў у гонар кардынала Казіміра Свёнтка | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
15.11.2011 02:09 |
Арганізатарамі канцэрта з'яўляюцца Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла і Інстытут рэлігійнага дыялога і міжканфесійных камунікацый пры Сінодзе Беларускай Праваслаўнай Царквы. Паколькі канцэрт праходзіў у рамках міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай праваслаўна-каталіцкаму дыялогу, то на ім былі аднолькава прадстаўлены музычныя творы як праваслаўнай, так і каталіцкай культуры. Завяршыўся канцэрт бурнымі апладысментамі ўдзячных слухачоў, уражаных глыбінёй і прыгажосцю пачутага. Аляксандра Шчыглінская |