З Калядой у мінскую Кальварыю завітаў школьны хор | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.12.2011 15:31

У нядзелю 25 снежня 2011 г. у мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбылася калядная інсцэніроўка і канцэрт хору «Крынічка» сярэдняй школы №77 г. Мінска.

Парафіяне з радасцю паслухалі калядкі, паглядзелі батлейку і пачаставаліся каляднымі блінамі. Арганізатарамі пастаноўкі сталі кіраўнік хору Наталля Агарава, кампазітар Ганна Казлова і педагог-баяніст Ларыса Жога.

 
© 2003-2024 Catholic.by