Католікі Мінска памоляцца за памерлага Вацлава Гавэла | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.01.2012 12:16

4 студзеня 2012 года католікі Мінска будуць маліцца за памерлага Вацлава Гавэла, першага Прэзідэнта Чэхіі. Літургію ў архікатэдральным касцёле ўзначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Святая Імша распачнецца ў 16.00.

Вацлаў Гавэл — апошні прэзідэнт Чэхаславакіі (1989–1992 гг.) і першы прэзідэнт Чэхіі (1993–2003 гг.) — памёр у Празе 18 снежня 2011 года.

 
© 2003-2024 Catholic.by