Пастырская сустрэча ў Мінску і знаёмства са справай Кольпінга (дададзены фотарэпартаж) | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
19.01.2012 17:01 |
Справа Кольпінга, як адзначыў кс. Мышк, стартавала больш за 150 гадоў таму ў Германіі па ініцыятыве свецкіх католікаў. Яе заснавальнік — благаслаўлёны Адольф Кольпінг. «Час пакажа, што вам трэба рабіць», — такі дэвіз пакінуў сваім паслядоўнікам Кольпінг, заклікаючы таксама «жыць адказна, дзейнічаць салідарна». Супольнасць мае сямейны характар. Духоўнасць яе заключаецца ў жыцці верай, бо яна дапамагае ў вырашэнні жыццёвых праблем. Мэты супольнасці — фарміраванне добрых католікаў, добрых аўтарытэтаў і добрых спецыялістаў. Фарміраванне асобы ў цэлым, як было адзначана, спрыяе фарміраванню грамадства. Ксёндз Мышк заахвоціў да заснавання супольнасцяў Кольпінга ў парафіях Беларусі. Падрабязная інфармацыя — на партале Цэнтральнага саюза справы Кольпінга ў Польшчы. www.kolping.pl Бліжэйшыя мерапрыемствы ў архідыяцэзіі:
Падчас сустрэчы было абвечшана, што адказным за ўдзел душпастыраў з Беларусі ў Міжнародным эўхарыстычным кангрэсе прызначаны кс. Ян Кучынскі. Форум пройдзе ў Ірландыі 10–17 чэрвеня 2012 г. Наступная сустрэча — 21 лютага ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску. |