У Мінску адзначылі Казюкі | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
05.03.2012 11:49 |
Першыя мінскія Казюкі называліся івянецкімі, што падкрэслівала значэнне рамесніцкага мястэчка Івянец у захаванні традыцый матэрыяльнай і духоўнай культуры. Ініцыятары івянецкіх Казюкоў — гэта, у асноўным, супольнасць рамеснікаў Валожынскага раёна, якая прадставіла вырабы з дрэва, керамікі, шкла, святочныя вербы і інш. Удзельнікі свята змаглі пакаштаваць традыцыйныя кулінарныя атрыбуты віленскіх і гарадзенскіх Казюкоў — «смаргонскія» абаранкі. |