У Мінску адзначылі Казюкі | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
05.03.2012 11:49

Першыя Казюкі (фэст-кірмаш у дзень святога Казіміра) у XXI ст. у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбыліся ў нядзелю 4 сакавіка 2012 г. Прайшлі яны ў мінскай архікатэдральнай і фаніпальскай парафіях.

Першыя мінскія Казюкі называліся івянецкімі, што падкрэслівала значэнне рамесніцкага мястэчка Івянец у захаванні традыцый матэрыяльнай і духоўнай культуры. Ініцыятары івянецкіх Казюкоў — гэта, у асноўным, супольнасць рамеснікаў Валожынскага раёна, якая прадставіла вырабы з дрэва, керамікі, шкла, святочныя вербы і інш.

Удзельнікі свята змаглі пакаштаваць традыцыйныя кулінарныя атрыбуты віленскіх і гарадзенскіх Казюкоў — «смаргонскія» абаранкі.

 
© 2003-2024 Catholic.by