Адбылося пахаванне Віктара Іванова — бацькі кс. Дзмітрыя Іванова | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.03.2012 15:53

9 сакавіка 2012 г. адбылося пахаванне бацькі кс. Дзмітрыя Іванова, святой памяці Віктара Іванова, які адышоў у вечнасць на 61 годзе жыцця пасля працяглай хваробы. Святую Імшу ў мінскім Чырвоным касцёле цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Канцэлебравалі літургію кс. Дзмітрый Іваноў і іншыя святары.

Удзел у набажэнстве прынялі родныя і блізкія памерлага, а таксама вернікі з Мінска.

Ксёндз Дзмітрый Іваноў, сын памерлага, служыць у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і з’яўляецца пробашчам парафіі ў Шклове і ў Фашчаўцы. Пахаванне спачылага адбылося на могілках у Калодзішчах каля Мінска.

 
© 2003-2024 Catholic.by