| Першая святая Імша арцыбіскупа Гуджэроцці на беларускай мове | | Друк | |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 02.04.2012 15:54 |
|
У гаміліі іерарх нагадаў пра некаторыя важныя моманты Пальмовай нядзелі: людзі ўрачыста сустракалі Езуса, які ўязджаў у Ерузалем, з воклічамі «Гасанна Сыну Давіда», а потым праз некалькі дзён крычалі: «ўкрыжуй Яго». Натоўп сімвалізуе чалавека, вельмі зменлівага, які патрабуе сталасці. Арцыбіскуп Гуджэроцці заклікаў вернікаў выкарыстаць Вялікі тыдзень для асабістага навяртання і для ўкаранення ў веры. Напрыканцы літургіі Мітрапаліт Кандрусевіч падзякаваў нунцыю за яго адкрытасць на беларускую культуру і пажадаў плённага перажывання Вялікага тыдня. |