Вернікі парафіі Божага Цела сустрэлі Вялікдзень у сваёй капліцы | | Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
11.04.2012 16:15 |
У дні Пасхальнага Трыдууму капліца была напоўнена. З пятніцы на суботу праз усю ноч адбывалася чуванне ля гробу Пана. Велікодная раніца распачалася рэзурэкцыйнай працэсіяй а 7-й гадзіне. Вернікі парафіі дзякуюць Пану Богу за тое, што мелі магчымасць сустрэць урачыстасць Уваскрасення Хрыста ў сваёй святыні. |