У Нарачы першую гадавіну беатыфікацыі Яна Паўла ІІ адзначаць насычанай духоўна-культурнай праграмай |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
24.04.2012 11:35 |
1 мая 2012 года католікі свету адзначаць першую гадавіну беатыфікацыі Яна Паўла ІІ. Шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты, пройдзе ў нарачанскай парафіі Святога Андрэя, апостала.
Як паведамляе сайт парафіі, да ўрачыстасці будзе арганізавана фотавыстава «Беатыфікацыя Слугі Божага Яна Паўла ІІ вачыма нарачанскіх пілігрымаў», а ў бібліятэцы будзе падрыхтавана выстава кніг бл. Яна Паўла ІІ, выдадзеных на беларускай мове.
Расклад мерапрыемстваў:
29 красавіка (нядзеля) 10.00 — працэсія да помніка і набажэнства да бл. Яна Паўла ІІ. Падчас святых Імшаў казанні «Ян Павел ІІ — Папа Эўхарыстыі»
30 красавіка (панядзелак)
- 18.00 — літаратурна-музычная кампазіцыя «У Ім жывём, рухаемся і існуём»
- 18.30 — святая Імша (казанне «Ян Павел ІІ — чалавек малітвы»). Пасля Імшы — працэсія да помніка і набажэнства да бл. Яна Паўла ІІ.
1 мая (аўторак)
- 18.00 — прагляд запісу канцэрта Пятра Рубіка, прысвечанага бл. Яну Паўлу ІІ
- 18.3 — святая Імша (казанне «Благаслаўлёны Ян Павел ІІ — ушанавальнік Марыі»). Пасля Імшы — працэсія да помніка і набажэнства да бл. Яна Паўла ІІ.
|