«Не забівай» — мінская парафія прадставіла мюзікл у абарону ненароджаных (відэа) | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
11.06.2012 14:07

«Праблема абортаў турбавала мяне даўно, бо на працы, сярод знаёмых часта даводзіцца сустракацца са складанымі сямейнымі сітуацыямі, звязанымі з пытаннем аборту. Я, як музыкант, у гэтай праблеме магу дапамагчы і зрабіць свой унёсак праз мастацтва, музыку. Ідэя стварэння падобнага мюзікла выспявала два гады», — адзначае Ксенія Смірнова, аўтар ідэі і музыкі да мюзікла.

Прэм’ера мюзікла адбылася ў нядзелю 10 чэрвеня ў парафіі Святога Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ, а праца над ім аб’яднала католікаў (хор парафіі Святога Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ, салісты хору архікатэдральнага касцёла), праваслаўных і пратэстантаў.

Забойствам (паводле Крымінальнага Кодэкса РБ) лічыцца гвалтоўнае пазбаўленне жыцця. Звычайна забойства маральна і юрыдычна асуджаецца. У той жа час аборты застаюцца легалізаванымі і не караюцца законам. Паводле статыстычных данных, на працягу года ў свеце забіваюць каля 55 мільёнаў дзяцей. У Беларусі ў 2007 годзе на 100 народжаных дзяцей прыходзілася 45 абортаў. У Расіі на 1000 народжаных забіваюць 1022 чалавека.


 
© 2003-2024 Catholic.by