Арганізацыйныя моманты святкавання ў Будславе | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
12.06.2012 13:00

На ўрачыстасці ў Будслаў прымае шматлікіх гасцей і пілігрымаў не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы. Для зручнасці вашай увазе прадстаўляем план размяшчэння аб’ектаў падчас святкавання ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай.

е Заўвагі:

  • даезд для аўтобусаў з арганізаванымі групамі пілігрымаў пажылога ўзросту або інвалідамі — праз в. Крывічы (гл. мапу і план размяшчэння);
  • праезд на стаянку для аўтамабіляў святароў — праз в. Крывічы (гл. мапу і план размяшчэння). Права ўезду дае апранутая душпастырам сутана ці хабіт;
  • будуць устаноўлены турнікеты і праводзіцца дагляд металашукальнікамі. Забараняецца мець пры сабе рэжучыя і колючыя прадметы;
  • святароў, якія арганізоўваюць пешыя пілігрымкі, просім кантактаваць з а. кусташам Віктарам Бурлакам OFM (+375 29 690 13 73). Па гэтым тэлефоне можна атрымаць любую падрабязную інфармацыю.

 
© 2003-2024 Catholic.by