Хлеба штодзённага дай нам сёння… На зажынках Нясвіжскага раёна прачыталі «Ойча наш» | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.07.2012 12:28

21 ліпеня 2012 г. каля вёскі Сейлавічы адбылося святкаванне зажынак Нясвіжскага раёна. У старадаўнім земляробчым звычаі, звязаным з пачаткам жніва, прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады і духавенства. Праваслаўныя святары і кс. Валерый Даўгуль памаліліся аб добрым жніве, благаславілі людзей і асвяцілі тэхніку.

Мясцовыя жыхары, трымаючы ў руках абразы, таксама давяралі сваю працу і ўраджай Богу. Перад жнівом удзельнікі свята памаліліся «Ойча наш…».

 
© 2003-2024 Catholic.by