Івянец. Забавы ад Мітрапаліта |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
28.07.2012 21:34 |
Чаго толькі ў Івянцы не ўбачыш? І галоўнае каго. Калісьці тут Мітрапаліт
Тадэвуш Кандрусевіч пазнаваў ваколіцы на ровары, у мінулым годзе
стаў самым вядомым вершнікам, якога вазіў «парафіяльны» конь па мянушчы
Марта, а сёлета арцыпастыр паспрабаваў сябе ў ролі фурмана.
Спачатку Мітрапаліт пракаціў, што называецца з ветрыкам, святароў, а пасля сесці ў брычку мог кожны жадаючы.
Яшчэ ў мінулым годзе нашаму парталу Мітрапаліт прызнаўся, што на конях катаецца з дзяцінства. А за дзень можа праехаць конна да 20-і кіламетраў. Цяпер любоў да гэтых жывёлаў арцыпастыр прывівае і іншым. Святлана Жылевіч
|