Адышла ў вечнасць маці кс. Уладзіслава Завальнюка | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
20.09.2012 17:15

20 верасня 2012 г. ва ўзросце 98 гадоў адышла ў вечнасць Ганна, маці пробашча мінскай парафіі Св. Сымона і св. Алены кс. магістра Уладзіслава Завальнюка. Жалобная святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, адбудзецца 28 верасня ў Чырвоным касцёле ў 19 гадзін.

Пахаванне спачылай пройдзе 21 верасня ў Вінніцы (Украіна). Цырымонія распачнецца ў 14.00.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане.

(AG)


 
© 2003-2024 Catholic.by