Невядомыя ўзламалі капліцу Божага Цела ў Мінску |
| Друк | |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
21.09.2012 13:22 |
У ноч з 20 на 21 верасня 2012 года невядомыя выбілі акно і праніклі ў капліцу Маці Божай Шкаплернай ў Мінску (вул. Герасіменкі, 8). Зламыснікі таксама ўзламалі дзверы ў сакрыстыю. Паводле слоў пробашча парафіі а. Сяргея Трысценя OCD, на дадзены момант крадзяжу не выяўлена, інвентар і сакральныя рэчы не пашкоджаны.
Па факту ўзлому вядзецца следства.
(JLS)
|