| Успамін бл. Яна Паўла ІІ у Нарачы адзначаць выпечкай «папскіх» пірожных | | Друк | |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 09.10.2012 10:45 |
|
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе нарачанскія гаспадыні, якія могуць прадставіць на конкурс не толькі пірожныя, але і любыя кулінарныя вырабы. Як паведамляе сайт парафіі, частаванне-дэгустацыя прысмакаў і вызначэнне пераможцаў адбудзецца 21 кастрычніка перад урачыстай святой Імшой у 11 гадзін на прыкасцёльным пляцы. У гэты ж дзень у парафію будуць урачыста ўнесены рэліквіі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Іх па просьбе вернікаў перадаў парафіі Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар папы Яна Паўла ІІ. (SZh) |