Малітва, крыж і Святое Пісанне сталі тэмамі рэкалекцый у Жалудку | Друк |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
29.11.2012 11:04

26–28 лістапада 2012 г. у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў гарадскім пасёлку Жалудок прайшлі рэкалекцыі, злучаныя з 40-гадзінным набажэнствам. На працягу гэтых дзён айцец Андрэй Агель дапамагаў вернікам падрыхтаваць сэрцы да годнага і свядомага спаткання з Езусам Хрыстом у Эўхарыстыі.

У першы дзень рэкалекцый святар разважаў з вернікамі на тэму малітвы, звяртаючы ўвагу на яе адрозненні, якасць, неабходнасць у жыцці кожнага чалавека. Наступнай стала тэма крыжа і яго важнасці ў сённяшнім грамадстве, а таксама ў жыцці хрысціян. У трэці дзень рэкалекцыяніст звярнуў увагу на Святое Пісанне.

Таксама былі арганізаваны асобныя канферэнцыі пасля вячэрняй святой Імшы з удзелам мужчын і жанчын.

Кс. Андрэй Кеўлюк

 
© 2003-2024 Catholic.by